Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Алесь Жура — Дуднік
Вокладка
Апісанне
Гэта не альбом. Гэта студыйныя запісы, зробленыя ў 1998 годзе ў Рызе для складанкі Легенды Вялікага Княства (©️ BMA Group, 2001). Але ўласна на кампіляцыю патрапілі толькі песьня „А мой дзядзька дуднік быў” і танец „Кракавяк”. Астатнія ж запісы цягам дзесяці год з рэмаркай „не для распаўсюду” шырока распаўсюдзіліся сярод энтузіястаў фальклёрнага і дударскага руху.
Усе песні акрамя "Закацісь-завалісь" былі запісаныя жыўцом, то бок Алесь спяваў і граў на дудзе адначасна, падчас пройгрышаў паддзьмуваючы паветра ў мех.
Запісы былі выкладзеныя публічна на платформе LastFM і ў ЖЖ-суполцы Dudarstva толькі ў 2009 з асабістага дазволу Алеся Журы і Арыны Вячорка як праваўладальнікаў. Трэба зазначыць, што сам Алесь на момант публікацыі досыць крытычна ставіўся да гэтых запісаў. Тым не менш, іншых запісаў сьпеваў пад дуду ў такой тэхніцы на той моманту апублікавана не было. Акрамя таго, запіс адлюстроўвае пэўны стан рэчаў у дударскім руху на канец 1990-х.
Трэкліст
- А мой дзядзька дуднік быў (4:03)
- Закацicь-завалiсь — Вальсок — Падыспань (9:08)
- Цмок (4:48)
- У крагодзе былi мы (4:31)
- За гарой, за крутой (5:21)
- Кракавяк (3:01)
- Саўка ды Грышка (3:33)
- Раней жылi людзi (5:39)
- Таўкачыкi — Камар у лазьню трапіў — Цяцерка (6:45)
- Ай у барку, у барку — Прыйшоў кум да кумы (7:17)
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.