#ЭТНАЎСЁ — гэта анлайн-база дадзеных публікацый па этнаграфіі Беларусі.
А яшчэ гэта сацыяльна-культурны праект, які мае на мэце:
Мы збіраем толькі абнародаваныя матэрыялы. Гэта значыць, што гаворка ідзе пра творы, уведезеныя са згоды праваўладальнікаў у публічны зварот шляхам публікацыі, публічнага выканання, размяшчэння ў інтэрнэт, у эфіры на радыё ці тэлебачанні і іншымі законнымі спосабамі.
Уладальнікам архіваў і аўтарам мы дапамагаем у падрыхтоўцы і пубікацыі рэлізаў і выданняў на нашых пляцоўках. Напрыклад, гл. нашы сэрыі Майстроўня і Беларускія фалькорныя архівы.
Анлайн-медыятэка утрымлівае апублікаваныя матэрыялы па этнаграфіі (аўдыё, відэа, кнігі, прэса і г.д.) па рэгіёнах, тэмах, персаналіях, калектывах і г.д. На публічным сайце дасяжныя пошук, каталогі і апісанні публікацый. Каб азнаёміцца са зместам у рэжыме бібліятэкі трэба зарэгістравацца як карыстальнік бібліятэкі.
На конкурсе сацыяльных праектаў SocialWeekend’8 мы атрымалі веды для запуску праекта, а ў фінале — першую фінансавую падтрымку ад мецэнатаў
socialweekend.by/sw8
12.2016, Мінск
На конкурсе philtech-стартапаў у рамках канферэнцыі EMERGE мы выйшлі ў паўфінал і пітчыліся перад інвестарамі,
emergeconf.io
05.2018, Мінск
і адукацыйная паездка ў ImactHub Berlin
на конкурсе сацыяльных стартапаў sap-up.org
11.2018, Мінск
у намінацыі „Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне
гісторыка-культурнай спадчыны“ у конкурсе ICOMOS “Спадчына ў дзеянні”
04.2019, Мінск
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.