Выданні → Выданне:
Беларусы. Том 3: Гісторыя этналагічнага вывучэння. В. К. Бандарчык; Ін-т. мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Беларуская навука, 1999. — 365 с.: іл.
Вокладка
Анатацыя
Том прысвечаны аналізу вывучэння быту і культуры беларусаў з канца XVIII ст. да нашых дзён. У ім разглядаюцца асноўныя тэндэнцыі і навуковыя плыні ў дзейнасці беларускіх, рускіх, польскіх і ўкраінскіх даследчыкаў, а таксама навуковых цэнтраў (Рускага геаграфічнага таварыства і яго Паўночна-Заходняга аддзела ў Вільні, Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, якое працавала пры Маскоўскім універсітэце, мясцовых таварыстваў, якія дзейнічалі ў Беларусі) па
вывучэнню беларускага этнасу.
Том напісаны на падставе вялізных фактычных матэрыялаў, якія выйшлі з друку ў XIX—XX стст., а таксама архіўных матэрыялаў навуковых устаноў і архіваў Расіі, Польшчы, Беларусі і Украіны. Разлічаны на этнолагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і шырокае кола чытачоў.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.