Выданні → Выданне:
Ад парога ў свет дарога : народныя прыкметы і павер’і / уклад. Уладзіміра Васілевіча ; мастак Н. А. Сухая. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.— 126 с. : іл.
Вокладка





Анатацыя
Здаўна на нашай зямлі шырока бытавалі не толькі легенды і казкі, не толькі песні ды танцы, прыказкі ды загадкі. Важную ролю ў жыцці нашых продкаў адыгрывалі прыкметы. «Без прыкмет — ходу нет!» — казалі ў народзе. І прыкметы суправаджалі чалавека з сівой старажытнасці на працягу ўсяго ягонага жыцця. У гэтай кнізе сабраныя прыкметы, якімі карысталіся беларусы пры самых розных жыццёвых абставінах: пры будаўніцтве дома і ў штодзённых справах, выпраўляючыся ў дарогу і выконваючы любую працу на полі і ў агародзе, падчас палявання і рыбалоўства, пры развядзенні пчолаў… Прыкметы, заснаваныя на добрым веданні прыроды, дапамагалі чалавеку прадказаць надвор’е і ўраджай. Кніжка разлічаная на школьнікаў старэйшага ўзросту, настаўнікаў і ўсіх, хто цікавіцца вуснай спадчынай нашага народа.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.