Вокладка

Анатацыя

Манаграфія прысвечана семантыцы і рытуальнай функцыянальнасці базавых элементаў традыцыйнага культурнага ландшафту беларусаў як прыроднага, так і антрапагеннага паходжання ў сістэме іх узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці. На падставе шырокага кола этнаграфічных, фальклорных, лінгвістычных крыніц ахарактарызаваны касмаганічныя заканамернасці фармавання і касмалагічныя параметры жыццёвай прасторы беларусаў, якія знайшлі сваё ўвасабленне ў міфапаэтычнай карціне свету і адлюстраваныя ва ўсіх праявах традыцыйнай духоўнай культуры этнасу. Асаблівая ўвага ў даследаванні адведзена феномену сімвалічнай трансгранічнасці ў структуры культурнага ландшафту і тэмпаральным аспектам яго функцыянавання. Прааналізавана інфармацыйная прагматыка элементаў культурнага ландшафту ў рамках традыцыйнай супольнасці, і ў прыватнсці функцыя аб'ектывацыі лакальнай гісторыі ў кантэксце гісторыі агульнаэтнічнай. У кнізе шырока скарыстоўваюцца матэрыялы палявых этнаграфічных даследванняў, праведзеных аўтарам у перыяд 1992-2012 гг.

Звязаныя лакацыі

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 13:18:23

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.