Вокладка

Анатацыя

Кніга-альбом "Мядоцкая "Берагіня" ў прасторы і часе" прысвечана творчасці вядомага ў Беларусі і за яе межамі заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурта "Берагіня" Мётчанскай адукацыйнай установы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, які ў красавіку 2021 года адзначае 25-годдзе творчай дзейнасці. Менавіта праца з “Берагіняй” з Мётчы дала штуршок да нараджэння ў нашай краіне нацыянальнага фальклорнага руху "Берагіня".

На старонках багата ілюстраванага выдання ў сціслай форме раскрываецца змест творчай дзейнасці фальклорнага дзіцячага гурту ў вясковым асяроддзі. Засваенне і папулярызацыя руральнай культуры ў яе разнастайных лакальных традыцыйных мастацкіх праяўленнях з'яўляюцца асноўнымі мэтамі "Берагіні" з в. Мётча.

Кніга будзе карысна педагогам, навукоўцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй нацыянальнай мастацкай культуры, функцыянаваннем традыцыйных відаў і жанраў народнай спадчыны беларусаў, этнавыхаваннем асобы ў сучасных умовах.


Чаму важна выдаць гэту кнігу?

У сакавіку 2021 года адзначыў свой 70-гадовы юбілей выбітны беларускі этнахарэолаг, збіральнік, даследчык і папулярызатар народнай танцавальнай культуры Мікола Аляксеевіч Козенка. Дапамагаючы надрукаваць гэтую кнігу, вы робіце падарунак для Міколы Алякеевіча на юбілей.

Пра што кніга і чаму Міколу Аляксеевіча любяць яго вучні? Паглядзіце відэа і вы ўсё зразумееце :)

Хто такі Мікола Козенка?

Сотні хлопцаў і дзяўчат захапіліся традыцыйнымі беларускімі танцамі дзякуючы Міколе Аляксеевічу. На сённяшні дзень ён выкладае харэаграфію ў трох(!) калектывах, праводзіць майстар-класы па танцавальнай традыцыі розных рэгіёнаў Беларусі. Ён навучае традыцыйнаму побытаваму танцу дзяцей і дарослых у фальклорным гурце “Мілавіца” (г. Мінск), Школе традыцыйнага мастацтва (г. Мінск), а таксама з’яўляецца адным з заснавальнікаў і нязменных кіраўнікоў фальклорнага гурта “Берагіня” (в. Мётча Барысаўскага р-на), які сёлета таксама святкуе свой 25-гадовы юбілей.

Што такое «Берагіня»?

Гэта дзіцячы танцавальны гурт, які заснаваў Мікола Аляксеевіч у в. Мётча Барысаўскага раёна. А яшчэ гэта аднаіменны рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня". Супадзенне назваў невыпадковае — на арганізацыю фестываля Міколу Аляксеевіча натхніла праца ў Мётчанскай сярэдняй школе. На сённяшні дзень фестываль ператварыўся ў цэлы фальклорны рух, які ахоплівае дзяцей і дарослых, аматараў і навукоўцаў, пачаткоўцаў і прафесіяналаў. У 2021 годзе фестываль збярэ ўдзельнікаў конкурснай праграмы і навуковай канферэнцыі ў адзінадцаты раз.

Як павіншаваць Маэстра?

Лепшы падарунак — гэта кніга. Давайце дапамажам Міколу Аляксеевічу яе выдаць! Макет ужо гатовы і чакае друку.

Каб дапамагчы, калі ласка, запоўніце форму:

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.