Выданні → Выданне:
Беларуская дуда ў кантэксце ўсходнееўрапейскай традыцыі: тыпалогія, канструкцыйныя і дэкаратыўныя асаблівасці / А. В. Сурба — Мінск : БДУКМ, 2019 — 230 с.
Вокладка
Анатацыя
Манаграфія прысвечана беларускаму традыцыйнаму музычнаму інструменту - дудзе. Упершыню разглядаецца гэты феномен у кантэксце ўсходнееўрапейскай традыцыі. аналізуюцца этнаграфічныя і іканаграфічныя крыніцы, фіксуюцца вынікі даследаванняў з фондаў музеяў. Разглядаемыя інструменты аўтар падае ў зручным выглядзе прамалёўкі, а таксама эскізаў дэталіроўкі. Важнай аналітычнай часткай з'яўляецца размеркаванне канструкцыйных і дэкаратыўных элементаў на карце, што дазваляе сфармуляваць гіпотэзу паходжання і эвалюцыі ўсходнееўрапейскіх і ў прыватнасці беларускіх дудаў. Аўтар з'яўляецца майстрам беларускіх дудаў (навучаўся ў беларускага майстра і дудара Алеся Уладзіміравіча Лася), што дазволіла зафіксаваць і прааналізаваць не толькі візуальную частку інструментаў, але іх канструкцыю і дэкор. Эпоха "дударскага адраджэння" (канец ХХ - пачатак ХХІ ст.) нарадзіла шмат дударскіх майстроў са сваёй спецыфікай творчай працы. Падрабязна аналізуюцца мастацкія падыходы кожнага з іх, а таксама ўводзяцца адпаведная перыядызацыя і класіфікацыя.
Вынікі працы будуць карыснымі ў мастацтвазнаўчых, гістарычных, культуралагічных, этнаграфічных і іншых даследваннях. Матэрыялы манаграфіі могуць быць выкарыстаныя як крыніца тэарэтычнага досведу ў рэканструкцыі і майстраванні дудаў.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.