Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі пад агульнай назвай "Памяць" (ахоплівае ўсе 118 раёнаў краіны) - гэтыя шматтомныя выданні былі створаны зыходзячы з рашэння ўрада Рэспублікі Беларусь.
У кнігах асвятляецца гісторыя гарадоў і раёнаў Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. У хронікі ўключаны гістарычныя і біяграфічныя нарысы, артыкулы пра цікавыя падзеі, што адбываліся ў гарадах і раёнах Беларусі, распавядаецца аб вядомых людзях, якія лёсам былі звязаны з гэтымі месцамі Беларусі. У кнігах выкарыстаны шматлікія дакументы і матэрыялы з архіўных і друкаваных крыніц, газетныя публікацыі розных гадоў, успаміны непасрэдных удзельнікаў падзей.
Асаблівая ўвага звяртаецца на падзеі Вялікай Айчыннай вайны, прыводзяцца спісы партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў, воінаў Чырвонай Арміі, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ці сталі ахвярамі фашысцкага тэрору, землякоў, якія прайшлі франтавымі дарогамі. Прыводзяцца таксама спісы пра жыхароў гарадоў і раёнаў, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Асобны раздзел кніг прысвячаецца матэрыялах матэрыяльнай і духоўнай спадчыны, гісторыі населеных пунктаў.
У кнігах «Памяць» шырока выкарыстаны дакументы з архіваў, навуковыя даследаванні, кніжныя і газетныя публікацыі, вытрымкі з мемуараў, мастацка-дакументальных выданняў, успаміны ўдзельнікаў гераічных падзей, старажылаў, шматлікія фатаграфіі.
У кнігах праслаўляліся знакамітыя землякі, якія зрабілі вялікі ўклад у развіццё народнай гаспадаркі, навукі і, літаратуры і мастацтва. Кнігі з'яўляюцца своеасаблівымі энцыклапедыямі нашага краю, працягам гісторыка-дакументальных хронік гарадоў і раёнаў Беларусі.
Гэтыя кнігі - вынік нястомнай, карпатлівай працы мноства людзей, краязнаўцаў, вучоных, даследчыкаў, журналістаў, настаўнікаў, гісторыкаў, работнікаў культпрасветустановаў і адукацыі, супрацоўнікаў дзяржаўных органаў, ваенкаматаў, ветэранаў вайны і працы - усіх тых, хто неабыякава ставіцца да мінулага і сучаснасці нашай Радзімы.
Кнігі серыі выдаваліся з 1985 па 2015 гады рознымі выдавецтвамі. Зборнік уключае кнігі-апісанні ўсіх 118 раёнаў Беларусі. Многія раёны апісаныя больш чым адной кнігай, асобныя тамы прысвечаны вялікім гарадам, таму сэрыя ўключае 151 кнігу, а менавіта:
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.