“Жывая культура” – гэта ўнікальны цыкл праграм пра нематэрыяльныя каштоўнасці гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Гэта самабытныя беларускія абрады і рамёствы ад шырока вядомых традыцый няглюбцкага ткацтва і матольскіх боханаў да вырабу велікодных вербаў. Некаторым з іх больш за сто гадоў! Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці - гэта тое, да чаго немагчыма дакрануцца і тое, што не можа захаваць ні адзін музей свету.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.