Энцыклапедыя "Беларускі фальклор" — першае ў гісторыі нацыянальная культуры галіновае навукова-даведачнае выданне, якое шырока асвятляе пытанні духоўнай культуры беларусаў. Выданне ставіць за мэту адлюстраваць усё багацце і непаўторнасць мастацкай творчасці беларускага народа, разнастайнасць яе відаў і жанраў, створаных паэтычным словам вобразаў. Энцыклапедыя складаецца з 2 тамоў, у якіх змешчаныя каля 3 тысяч артыкулаў, прысвечаных абрадам, звычаям, традыцыям і вераванням беларусаў, вусна-паэтычнай творчасці, народнаму мастацтву.
Значная частка артыкулаў прысвечаная фалькларыстычнай навуцы, яе гісторыі, асноўным тэндэнцыям развіцця, а таксама даследчыкам беларускага фальклору, яго збіральнікам і папулярызатарам.
Матэрыялы размешчаны паводле алфавітнага прынцыпу. Каб лепш арыентавацца чытачу і пазбегнуць паўтораў, у выданні выкарыстана сістэма спасылак (набіраюцца курсівам).
Выданне багата ілюстраванае чорна-белымі і каляровымі фотаздымкамі.
Энцыклапедыя "Беларускі фальклор" — калектыўная праца. У яе стварэнні ўдзельнічалі даследчыкі розных устаноў, у т.л. навуковыя супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, выкладчыкі Беларускай акадэміі музыкі, Беларускай акадэміі мастацтваў, БДУ, Беларускага педагагічнага універсітэта імя М. Танка, Беларускага універсітэта культуры і мастацтваў і інш.
Вялікі ўклад у падрыхтоўку энцыклапедыі "Беларускі фальклор" унеслі доктар філалагічных навук А.С.Фядосік, кандыдат філалагічных навук І.К.Цішчанка.
Кніга адрасавана фалькларыстам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца беларускім фальклорам, нацыянальнай культурай беларускага народа.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.