Аўтарская праграма Алега Хаменкі „Фолк-брама” прадстаўляе навукова-папулярны падыход да асэнсавання беларускай і агульнасусветных культур. Асэнсаванне нацыянальнай музычнай культуры і гістарычнай спадчыны розных народаў дапаможа Вам пазбавіцца ксенафобіі і захаваць стрыжань нацыянальнага гонару. Шточацвер ад прыступкаў „Фолк-брамы” адпраўляемся ў падарожжа да мудрасці і прыгажосці, якія захавалі музычныя традыцыі народаў Сусвету.
Выхады ў эфір: чацвер 20:05 (прэм'ера), субота 23:30, нядзеля 21:05
Перадачы публікуюцца на сайце праграмы: https://www.racyja.com/peradachy/folk-brama/
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.