Творчая група праекту ў кампаніі з беларускімі артыстамі штотыднёва накіроўваецца ў беларускую глыбінку, дзе яшчэ захоўваецца спрадвечная песенная спадчына.
Носьбіты аўтэнтычнай культуры - бабулі ў вёсках - выконваюць шэраг песняў, з якіх выбіраецца адна. На яе ствараецца сучасная аранжыроўка ў творчай манеры выканаўцы з выкарыстаннем арыгінальных галасоў.
Адначасова вядзецца расповед пра адметнасці гэтай мясцовасці - пра народную песенную творчасць, абрады, народныя рамёствы, асаблівасці дыялекту і г.д.
Напрыканцы праграмы прадстаўляецца новая версія народнай песні ў выкананні сучасных артыстаў.
Вядучыя: Аксана Вечар, Юрый Вашчук.
Субота 11.10
Панядзелак 16.15
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.