Апісанне

Слова "гасцінец" мае два значэнні - "падарунак" і "шырокі шлях". А вось калі на гэтым "шырокім шляху" нашага сучаснага жыцця робяцца яшчэ і прыемныя музычныя "падарункі", атрымліваецца праграма на канале "Культура".

"Гасцінец" - гэта пазнавальныя фальклорныя вандроўкі па Беларусі. Гэта песні, танцы, найгрышы, аўтарскія творы з выкарыстаннем фальклору, гутарка з запрошаным госцем-выканаўцам ці кіраўніком музычнага калектыву, знаёмства з музыкай, якая суправаджала традыцыйныя беларускія абрады.

Калі вы хочаце ведаць народныя традыцыі нашага краю, пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі старадаўняга беларускага музычнага фальклору і яго выдатнымі носьбітамі, пачуць сучасных выканаўцаў традыцыйнай музыкі і даведацца, чым жа адметны беларускі фальклор і што вылучае яго з багатай плыні народнай творчасці іншых славянскіх народаў, - сустрэнемся ў нашым "Гасцінцы"!

Аўтар і вядучая - Таццяна Песнякевіч

  1. 2017 - Гасцінец - „Сястрыцы“ фальклорны ансамбль, скрыпач Уладзімір Мікуць, народны хор „Спадчына“ [радыё]
  2. 2017 - Гасцінец - „Міжрэчча“ (в. Пагост, Жыткавіцкі р-н) [радыё]
  3. 2017 - Гасцінец - „Лапчанка“, с. Любча, Луннінецкі р-н [радыё]
  4. 2017 - Гасцінец - „Крыніцы“, народны фальклорны ансамбль (в. Янкавічы, Расонскі раён) [радыё]
  5. 2017 - Гасцінец - „Дубравіца“, народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль (в. Рычоў, Жыткавіцкі р-н) [радыё]
  6. 2017 - Гасцінец - в. Ліпляны (Лельчыцкі р-н) [радыё]
  7. 2017 - Гасцінец - Фальклорны ансамбль в. Тонеж [радыё]
  8. 2017 - Гасцінец - Сямейны ансамбль Ліпскіх "Радзімічы" і калектыў "Паазер'е" (Паставы) [радыё]
  9. 2017 - Гасцінец - Спявачкі в.Раеўшчына (Маладзечанскі р-н). Капэля А. Лася (народныя мелодыі п. 20 ст.) [радыё]
  10. 2017 - Гасцінец - Спявачкі в. Букча (Лельчыцкі р-н) [радыё]
  11. 2017 - Гасцінец - Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча [радыё]
  12. 2017 - Гасцінец - Калекцыя валачобных песень Сяргея Панізніка [радыё]
  13. 2017 - Гасцінец - Захавальнікі традыцый аўтэнтычных спеваў [радыё]
  14. 2017 - Гасцінец - Веснавы Юр'я [радыё]
  15. 2017 - Гасцінец - Беларускія народныя бяседныя песні [радыё]
  16. 2017 - Гасцінец - Ансамбль „Купалінка“ [радыё]
  17. 2017 - Гасцінец - Ансамбль „Крыніцы“, в. Пінкавічы [радыё]
  18. 2017 - Гасцінец - Іван Кірчук [радыё]
  19. 2017 - Гасцінец - "Крыніцы", народны фальклорны ансамбль (в. Янкавічы, Расонскі р-н) [радыё]
  20. 2016 - Гасцінец - „Ваўпянка“ і „Пяшчота“, фальклорныя ансамблі (Ваўкавыскі р-н), спявачкі в. Хільчыцы (Жыткавіцкі р-н) [радыё]
  21. 2016 - Гасцінец - в. Рачэнь (Любанскі р-н), в. Ліпляны (Лельчыцкі р-н), гурт "Ліцвіны" (народныя танцы і найгрышы) [радыё]
  22. 2016 - Гасцінец - в. Рачэнь (Любанскі р-н), в. Ліпляны (Лельчыцкі р-н), гурт "Ліцвіны" (народныя танцы і найгрышы) [радыё]
  23. 2016 - Гасцінец - Спевакі вёсак Дуброва і Стадолічы Лельчыцкага раёна [радыё]
  24. 2016 - Гасцінец - Песні і танцавальная музыка Століншчыны (і іншых рэгіёнаў) [радыё]
  25. 2016 - Гасцінец - Народны фальклорны ансамбль "Журавінка" (в. Слабада, Лельчыцкі р-н) [радыё]
  26. 2016 - Гасцінец - Гурты "Верас" і "Спасаўка (вёскі Верасніца і Чэрнічы, Жыткавіцкі р-н) [радыё]
  27. 2016 - Гасцінец - Анс Берзінь [радыё]
  28. 2016 - Гасцінец - "Веціца" (в. Старажоўцы), "Сцвіжанка" (в. Сямураццы) [радыё]
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 18:40:48

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.