Сэрыя “Майстроўня”, заснаваная Студэнцкім этнагарафічным таварыствам у 2009 годзе з мэтай запоўніць недахоп метадычнай літаратуры па традыцыйных рамёствах і абудзіць цікавасць да іх вывучэння. Кнігаі сэрыі дапамогуць авалодаць тэхнікамі традыцыйных беларускіх рамёстваў.
Першай кнігай серыі стаў практычны дапаможнік В. Селівончык “Ткацтва на дошчачках”, у якім падрабязна разглядаецца тэхніка ткання, прыёмы стварэння ўзораў, прапануецца шэраг вырабаў як традыцыйнага, так і сучаснага характару.
Для тых, хто займаецца рэканструкцыяй беларускіх народных строяў, а таксама для ўсіх аматараў традыцыйнай беларускай культуры і тых, хто цікававіцца дызайнам адзення, нядаўна з’явіўся практычны дапаможнік М. Віннікавай “Гарсэт, кабат, шнуроўка: безрукаўка ў беларускім народным адзенні”.
Абедзве кнігі багата ілюстраваныя каляровымі схемамі, малюнкамі і фотаздымкамі.
Далей ў серыі “Майстроўня” запланавана выданне кніг пра традыцыйны беларускі скураны абутак ды пра стварэнне карунак і пульсэтак.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.