Апісанне

Лявон Цімафеевіч Баразна – выбітны беларускі этнограф, даследчык, мастак, графік і грамадскі дзеяч. Ён нарадзіўся 4 снежня 1928 года ў вёсцы Новае Сяло Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Там жа хадзіў у школу. 1947–1955 гады – служба ў Савецкай арміі, паступленне і навучанне ў Мінскім мастацкім вучылішчы, праца мастаком у Белпрамсавеце.

Асаблівую ўвагу Лявон Баразна як мастак і як даследчык надаваў збору і вывучэнню прыкладнога народнага мастацтва. Ён паўтарыў тое, што зрабіў некалі беларускі мастак Язэп Драздовіч – стаў вандраваць па родным краі з мэтай збору і вывучэння народнай творчасці і прыкладнога мастацтва. Непасрэдным вынікам вандраванняў па Беларусі сталі тры вялікія, падрыхтаваныя да друку альбомы малюнкаў “Беларускі народны арнамент Палесся” (1957), “Беларуская народная вопратка” (1958), “Арнамент Гродзеншчыны” (1960). Канец 50-х – пачатак 60-х былі вельмі плённымі ў творчасці Лявона Баразны. На гэтай выставе прадстаўлены альбомы “Беларуская народная вопратка” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, апрацаваныя і падрыхтаваныя для экспанавання фотамастаком і дызайнерам Міхасём Аракчэевым.

Асабліва рупліва Лявон Баразна працаваў над стварэннем сцэнічнага беларускага касцюма для самадзейных народных калектываў. Па яго эскізах зроблены касцюмы для гродзенскага ансамбля песні і танца “Нёман”, “Маладосць” Ваўкавыскага раёна, ансамбля “Вішанька” Бераставіцкага раёна, “Лянок” Дзятлаўскага раёна і шмат іншых. Усяго па эскізах мастака былі створаны кастюмы больш чым для 15 калектываў. Сцэнічныя касцюмы Лявона Баразны – адметны ўклад у беларускае прыкладное мастатва. Яны вылучаюцца высокай культурнай мадэліроўкай, выразнай і яснай кампазіцыяй, гарманічнасцю колераў і ўмелым спалучэннем матэрыялаў. За актыўную працу ў развіцці мастацкай самадзейнасці мастак быў узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР (1963).

У 1968 годзе Лявон Цімафеевіч заканчвае аддзяленне прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, уступае ў Саюз мастакоў. З гэтага ж часу працуе галоўным мастаком Мастацкага фонду рэспублікі. Ён сістэматызаваў усе вядомыя гравюры Францыска Скарыны, апісаў іх, зрабіў іх мастацтвазнаўчы аналіз і падрыхтаваў да друку асобную манаграфію “Гравюры Францыска Скарыны”, якая выйшла ў свет у 1972 годзе.

Творчая праца мастака грунтавалася на глыбокім прафесійным веданні крою беларускай вопраткі, характару і тыпу арнаменту, спосабаў ужывання колераў ды ўвогуле традыцый беларускага прыкладнога мастацтва.

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.09.2024 18:20:21

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.