Не трэба доўга скардзіцца на малую пашыранасць беларускай мовы – трэба проста гаварыць на ёй. Не трэба казаць, што праз 10 год усе дыялекты вымруць – трэба іх папулярызаваць.
Што мы з вамі ўсе разам і зробім з дапамогай праекта Dialects. Мы будзем наносіць на мапу гаворкі карэннага насельніцтва ўсіх беларускіх вёсак і гарадоў, а таксама сумежных з Беларуссю тэрыторый, каб паглядзець, як далёка нашыя дыялекты распаўсюджваюцца і чым яны падобныя або, наадварот, адрозніваюцца ад суседскіх. Безумоўна, дыялектолагі даўно вывучаюць гаворкі і без нас з вамі, але іх мапы, па-першае, графічныя, па-другое, вузкаспецыяльныя, служаць мэтам апісання і класіфікацыі.
Адрозненне нашай мапы ў тым, што гаворку можна будзе паслухаць. Вашыя бабулі і дзядулі, мамы і таты на сваёй мове распавядуць пра шматлікія бакі жыцця беларуса, а мы зможам самастойна зрабіць высновы, чым жа усходнія дыялекты адрозніваюцца ад заходніх. І чым унікальная гаворка вашай – так, менавіта вашай – вёскі.
Мы пачалі запаўняць мапу Dialects самі – з Берасцейшчыны, дзе жывем, але без вас нашыя маганні будуць недастатковыя. Пагаварыце з аднавяскоўцамі на цікавыя вам тэмы, запішыце размову на дыктафон (спытаўшыся згоды суразмоўцы) і дашліце нам урывак.
Нашыя дыялекты – тое, чым можна і трэба ганарыцца, што трэба берагчы. Зробім гэта відавочным кожнаму. Найперш самім сабе.
Іна Хоміч
Максім Хлябец
Аляксей Жук
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.