Загаловак
Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь / dkmf.by
Спасылка
Катэгорыя
музэі, калекцыі, базы дазеных
Апісанне

У адпаведнасці з Праграмай інфарматызацыі галіны культуры на 1999-2004 гады ў 2001 годзе была распрацавана першая версія канцэпцыі зводнага электроннага каталога музейных прадметаў. Далейшае праектаванне каталога аднавілася толькі ў 2006 годзе пасля прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь "Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь" ад 24 лістапада 2005 N 70-3. Законам было вызначана патрабаванне аб стварэнні Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь. Наступным нарматыўным дакументам, рэгламентуючым пытанні стварэння Дзяржаўнага каталога, стала Палажэнне аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь, зацверджанае Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь N 730 ад 10 чэрвеня 2006 года.

У ліпені 2008 года пры Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь быў створаны Цэнтр Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, які ўзначаліла Вольга Уладзіміраўна Мірончык. Цэнтр пачаў ажыццяўляць навукова-метадалагічнае і навукова-лінгвістычнае забеспячэнне дзейнасці Дзяржаўнага каталога – распрацоўку ўніфікаваных даведнікаў, слоўнікаў, стандартаў апісання музейных прадметаў, а з 22 верасня 2010 года – вядзенне ў аўтаматызаваным рэжыме цэнтралізаванага ўліку музейных прадметаў музеяў Беларусі.


Тэл. Цэнтра Дзяржаўнага каталога: (+375 17) 328 63 72

e-mail: dkmfrb@tut.by

Скрыншот
Звязаныя лакацыі
Тэмы

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.