Сайт прысьвечаны нематэрыяльнай культурнай спадчыне (НКС) Беларусі й створаны на грант UNESCO.
Утрымлівае Інвентар НКС (у адпаведным раздзеле), дзе звесткі пра элементы НКС, што рэкамендаваныя Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі. Сьпіс элементаў (не заўсёды аператыўна абнаўляецца) дасяжны тут : http://livingheritage.by/Videa/spis_eliemientau_NKS_30.05.2016.pdf
У раздзеле "Каляндар падзей" змяшчаюцца агляды праяў НКС.
У раздзеле "Навіны" - абвесткі і справаздачы аб падзеях.
Па сайце добра працуе пошук. Сістэма цэтлікаў нераспрацаваная.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.