Біяграфія

Wisłocki Adam (1888-1943) - Месца нараджэння: в. Лышчыцы Гродзенскай губерні (цяпер у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці). Польскі фатограф, кінематаграфіст, спарстмен, турыст. Займаўся водным, лыжным турызмам, альпінізмам, быў членам турысцка-спартыўных секцый Львова, Кракава, Варшавы. Падчас Першай сусветнай вайны – інструктар па лыжах для аўстрыйскіх салдат. Пасля 1920 г. жыў у Варшаве, здымаў дакументальныя краязнаўчыя фільмы (у асноўным пра Татры). Займаўся таксама мастацкай фатаграфіяй. Падчас Другой сусветнай вайны прымаў удзел у польскім руху супраціўлення. У 1942 г. арыштаваны і заключаны ў канцлагер Майданек, затым у Маўтхаўзен (Аўстрыя), дзе і быў забіты ў красавіку 1943 г.
    Аўтар кнігі пра падарожжа па рэках і азёрах Браслаўшчыны ў 1934 г. "Przez rzeki i jeziora Brasławszczyzny : reportaż z kajakowej włoczęgi" (Варшава, 1934 r.)

Здымаў таксама ў Вільні, Сынкавічах, Жыровічах, Шчорсах, Наваградку, Нясвіжы, Клецку, Снове і шмат дзе яшчэ.

Крыніцы інфармацыі
Przez rzeki i jeziora Brasławszczyzny : reportaż z kajakowej włoczęgi (1934 r.) : śladami Adama Wisłockiego (2014 r.) / Adam Wisłocki, Stanisław Pisarek. — Katowice, 2016. 

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.11.2024 12:17:57

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.