Персаналіі → Персаналія:
Марозава С.В.
Біяграфія
Нарадзілася 22 лістапада 1954 г. у г.п. Ілля, Маладзечанскага раёна. У 1977 г. Скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут. У 1983 г. абараніла дысертацыю на тэму "Брэсцкая царкоўная ўнія 1596 г. і барацьба народных мас Беларусі супраць нацыянальна-рэлігійнага гнёту 1596-1667", кандыдат гістарычных навук. Кірункі навукай дзейнасці: канфесійная гісторыя Беларусі кан. XVI — 1-й пал. XIX ст., гісторыя уніяцкай царквы на Беларусі. Член Беларускай асацыяцыі гісторыкаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Беларускага гістарычнага таварыства, Санкт-Пецярбургскага таварыства гісторыі ідэй.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.