Біяграфія

Нарадзіўся 16.07.1944 у вёсцы Ма́лішаў (былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, цяпер у складзе г. Хойнікі). Этнограф, мастак, кандыдат гістарычных навук (1979).

Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. С. М. Кірава (спецыяльнасць "Чарчэнне, маляванне і труд", 1969), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць "Этнаграфія, этналогія і антрапалогія", 1978).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя, тэорыя і методыка выкладанна выяўленчага мастацтва; народная выяўленчая мастацкая творчасць Беларусі; мастацтвазнаўства; этнаграфія; даследаванне народнага і выяўленчага мастацтва.
  
Месца працы: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П. М. Машэрава (з 1978, мастацка-графічны факультэт, кафедра выяўленчага мастацтва, дацэнт). Інфармацыя на 2014 год.

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.11.2024 15:33:18

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.