Біяграфія

Пра вучобу і працу ў Беларусі

Я пісала і здымала для “Салідарнасці” і яшчэ фрылансіла на іншыя выданні. Спачатку рабіла толькі тэксты, але заўсёды думала пра фотаздымкі, бо мой бацька, Аляксандр Ружэчка, фатограф. Неяк парасіла яго навучыць мяне здымаць.

Артыкулы я пісала са школы, мы з сябрамі прыдумлялі розныя газеты, і я заўсёды хацела працаваць у СМІ. Я вучылася ў Ліцэі БДУ ў філалагічным класе, там быў вельмі высокі ўзровень выкладання і творчая атмасфера, ва ўніверсітэце мне такой атмасферы не ставала. Выбіраючы паміж філфакам і журфакам, спынілася на першым варыянце, бо перавагі журфака, на мой погляд, не ў малой ступені ў тым, што ён дае сувязі ў прафесійнай супольнасці. А я такія сувязі ўжо мела.

Мне вельмі пашанцавала вучыцца адначасова з працай, вельмі дапамагалі рэдактары і калегі. Яшчэ школьніцай я прыходзіла ў рэдакцыі буйных моладзевых СМІ і больш вопытныя журналісты давалі мне парады. Пасля Ліцэя БДУ вучыцца ва ўніверсітэце было сумнавата, перад другім курсам я перайшла на завочнае, а пасля трэцяга вырашыла не працягваць вучобу і з’ехала ў Парыж.

Пра вучобу і працу ў Францыі

Ва ўніверсітэта Paris 8 Vincennes Saint-Denis я абрала факультэт мастацтва, аддзяленне фатаграфіі. У Францыі не трэба здаваць іспыты, каб паступіць вучыцца, пануе прынцып, што адукацыя павінна быць дасяжнай для ўсіх, прынамсі на першых курсах. Каб паступіць на бакалаўрыят, трэба было толькі здаць лінгвістычны тэст і напісаць матывацыйны ліст. Спецыялізацыя па фатаграфіі пачынаецца з трэцяга года, і там ужо ёсць конкурсны адбор. А першыя два курсы вывучаюцца агульныя мастацтвазнаўчыя прадметы. Пасля бакалаўрыяту я вучылася адразу ў дзвюх магістратурах: на фотамастацтве ў Paris 8 Vincennes Saint-Denis і яшчэ вывучала культурны мэнэджмэнт у галіне міжнароднага мастацкага супрацоўніцтва. Паля вучобы пераехала ў Грэнобль, дзе займаюся фрылансам.

Фота

Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.11.2024 10:42:00

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.