Персаналіі → Персаналія:
Курцова Вераніка Мікалаеўна
Біяграфія
Курцова Вераніка Мікалаеўна нарадзілася ў 1959 годзе ў вёсцы Залессе Чачэрскага раёну. Скончыла мясцовую васьмігодку, Гомельскае музычна-педагагічнае вучылішча, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1983 г.), аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя. Якуба Коласа. Кандыдат філалагічных навук (1994), дацэнт. З 2010 года ўзначальвае аддзел дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі ў Інстытуце мовы і літаратуры, які з 2012 года стаў складовай часткай Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.