Персаналіі → Персаналія:
Беразоўская С. А.
Біяграфія
загадчыца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Акцябрскага райвыканкама Гомельскай вобласці. Складана пералічыць усё, што зроблена Святланай Анатольеўнай за вялікі працоўны перыяд. А зроблена, безумоўна, шмат добрага, значнага і важнага. Пад кіраўніцтвам Беразоўскай С.А. у Акцябрскім раёне працуе 41 установа культуры. Па яе ініцыятыве пачалі сваю дзейнасць у раёне сетка ўстаноў культуры новай тыпалогіі, карцінная галерэя, раённы Дом рамёстваў, культурна-забаўляльны комплекс «Бубнаўка», музычная школа ператворана ў школу мастацтваў. Узровень якасці і стабільнасці самадзейнай мастацкай творчасці раёна вызначаюць дванаццаць калектываў са званнем “народны” і “узорны”. Дзесяць з іх былі створаны пры падтрымцы Беразоўскай С.А. Мерапрыемствы, якія праходзяць ў раёне, адрозніваюцца прафесіяналізмам, мастацкім густам, высокім арганізацыйным узроўнем. Шмат намаганняў Святланы Анатольеўны скіравана на забеспячэнне захавання культурнай спадчыны, зберажэнне і развіццё нацыянальнай культуры, рост культурных дасягненняў раёна, фарміраванне духоўных і маральных асноў, развіццё мастацка-эстэтычнай дзейнасці насельніцтва. Беразоўскай С.А. арганізавана даследчая дзейнасць па вывучэнню фальклорнай спадчыны раёна. Падчас этнаграфічных экспедыцый вывучалася абрадавая, танцавальная, песенная, рамесная творчасць, створаны картатэкі носьбітаў народных традыцый, аудыё- фота- відэаархівы народных святаў, абрадаў, рамёстваў. Сабраныя матэрыялы ляглі ў аснову фестываля фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ», які заснаваны і існуе дзякуючы энтузіазму і натхненню Святланы Анатольеўны.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.