Біяграфія

Кіш Алена Андрэеўна (1889-1949). Народная мастачка. Нарадзілася ў мястэчку Раманава Слуцкага павета (цяпер вёска Леніна Слуцкага р-на) у сялянскай сям'і. Спецыяльнай мастацкай адукацыі не атрымала. Аўтар маляваных насценных дываноў з фантастычна-алегарычнымі сюжэтамі («Рай», «У райскім садзе», «Дзева на водах»), якія ствараліся пад час вандровак па вёсках Случчыны. Арыгінальныя па сюжэтах, не маючыя аналогій у народным беларускім мастацтве, яеработы, у якіх спалучаюцца дэкаратыўна-арнаментальны і сюжэтны жывапіс, ставяць імя мастачкі ў шэраг сусветна вядомых мастакоў-прымітывістаў. Цяпер маляваныя дываны Алены Кіш захоўваюцца ў Заслаўскім музеі народнай творчасці. Яе мастацкая спадчына належыць да лепшых узораў творчага самавыяўлення беларускага народа. 

Вядомасць імя мастачкі набывае пасля 1-й Рэспубліканскай выстаўкі народных маляваных дываноў (1978), дзе работы Алены Кіш, знойдзеныя і адрэстаўрыраваныя мастаком У. Басалыгам, былі выстаўлены ўпершыню. Імя мастачкі можна знайсці ў выдадзенай у Югаславіі «Сусветнай энцыклапедыі наіўнага мастацтва», дзе даюцца звесткі пра 800 найбольш вядомых мастакоў-прымітывістаў свету.

 Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.11.2024 18:47:39

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.