Біяграфія

Казімір Машыньскі (польск.: Kazimierz Moszyński; 5 сакавіка 1887, Варшава — 30 сакавіка 1959, Кракаў) — польскі этнограф, фалькларыст, мовазнаўца. Акадэмік Польскай АH (1938), прафесар Ягелонскага (1926 — 1935; 1945 — 1959) і Віленскага (1935 — 1940) універсітэтаў. Прэзідэнт Польскага народазнаўчага таварыства. Таксама Казімір Машынскі з’яўляўся членам Міжнароднага інстытута антрапалогіі ў Парыжы, Венгерскага этнаграфічнага таварыства, членам-карэспандэнтам Славянскага інстытута ў Празе, навуковага Угра-фінскага таварыства ў Хельсінкі, дзейсным членам Украінскага навуковага таварыства імя Т. Шаўчэнкі.

Казімір Машынскі займаўся вывучэннем матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Значную частку навуковай спадчыны складаюць працы па даследаванні Палесся, якія, дзякуючы руплівай апрацоўцы сабраных матэрыялаў, з’яўляюцца важнай крыніцай для сучасных даследчыкаў.

Фота

Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.09.2024 12:27:46

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.