Біяграфія

Ларыса Мікалаеўна Быцко – загадчыца аддзела традыцыйнай культуры Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра.

Арганізатар і рэжысёр абласных святаў-конкурсаў фальклорнага мастацтва, у тым ліку “Галасы Палесся”(г.Іванава), “Таночак” (в.Бездзеж Драгічынскага раёна). Пад яе кіраўніцтвам у Брэсцкай вобласці рэалізуецца этнаграфічны праект “Рух зямлі”. Ініцыятар правядзення міжнародных пленэраў ганчароў у в.Гарадная Столінскага раёна, абласных пленэраў разьбяроў манументальнай скульптуры.

Папулярызатар народнага мастацтва, у тым ліку, творчасці народнага майстра разьбы па дрэве М.В.Тарасюка. Аўтар і каардынатар праекта “Вясковы рэнесанс”, рэалізаванага ў 2014 г. у вёсцы Стойлы Пружанскага раёна і накіраванага на прыцягненне ўвагі да праблемы знікнення лакальнай самабытнай культуры ў знікаючых вёсках. У 2014 годзе ўзнагароджана нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 12:22:27

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.