Біяграфія

Віктар Іванавіч Яла́таў (10 жніўня 1923, Баку — 1 верасня 1980) — беларускі музыказнавец-фалькларыст. Доктар мастацтвазнаўства (1978).

Скончыў Азербайджанскую кансерваторыю (1955). 3 1955 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследаваў лад, рытм, мелодыку беларускай народнай музыкі. Аўтар кніг «Ад песні да песні» (1961), «Ладавыя асновы беларускай народнай музыкі» (1964), «Рытмічныя асновы беларускай народнай музыкі» (1966), «Меладычныя асновы беларускай народнай музыкі» (1970), «Па слядах аднаго рытму» (1974), «Песні ўсходнеславянскай супольнасці» (1977). Складальнік музычнай часткі 7-томнага акадэмічнага выдання «Беларуская народная творчасць»: «Песні савецкага часу» (1970), «Радзінная паэзія» (1971), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Жніўныя песні» (1974), «Веснавыя песні» (1979), «Валачобныя песні» (1980), «Восеньскія і талочныя песні» (1981).

Дзяржаўная прэмія Беларусі 1986.

Фота

Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)

  1. 1981 - Восеньскія і талочныя песні / [Склад. і аўт. уступ. артыкулаў А. С. Ліс; Уклад. і камент. талоч. песень С. Т. Асташэві...
  2. 1980 - Валачобныя песні / [Склад. Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей, склад. муз. часткі В. І. Ялатаў. Рэд. тома К. П. Кабашніка...
  3. 1979 - Выслоўі / [Склад., сістэматызацыя тэкстаў, уступ, артыкул i камент. М. Я. Грынблата. Рэд. тома А. С. Фядосік]. — Мн.: ...
  4. 1979 - Веснавыя песні / [Складальнікі: Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей; складальнік муз. часткі В. І. Ялатаў; рэд. тома К. П....
  5. 1978 - Балады ў 2 кн. Кн. 2. / [Уклад., сістэматызацыя, уступ, артыкул і камент. Л. М. Салавей; Уступ, артыкул, уклад, і сіст...
  6. 1977 - Балады ў 2 кн. Кн. 1. / [Уклад., сістэматызацыя, уступ, артыкул і камент. Л. М. Салавей; Уступ,артыкул, уклад, і сістэ...
  7. 1974 - Жніўныя песні / [Уступ. артыкул, укладанне, сістэматызацыя тэкстаў і каментарыі А. С. Ліса; уступ. артыкул, уклад. і с...
  8. 1972 - Дзіцячы фальклор / [Уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. артыкул і каментарыі М. Я. Грынблата; падбор нот, характарыстыка н...
  9. 1971 - Радзінная паэзія / [Складальнік Г. А. Барташэвіч; складальнік музычнай часткі В. І. Ялатаў; рэд. Г. І. Цітовіч]. — Мн....
  10. 1970 - Песні савецкага часу / [Склад. Г. А. Барташэвіч; склад. муз. часткі В. І. Ялатаў; рэд. К. П. Кабашнікаў]. — Мн.: Навук...
  11. 1961 - Ад песні да песні/ В.І. Елатаў . Мінск: Выд-ва Акадэміі навук Беларусскай ССР, 1961. 108 с. [кніга]
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.11.2024 00:46:59

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.