Персаналіі → Персаналія:
Грынблат Майсей Якаўлевіч
Біяграфія
Майсе́й Я́каўлевіч Грынбля́т (Грынблат; 29 сакавіка 1905, Менск — 4 ліпеня 1983, Менск) — беларускі савецкі фальклярыст, этнограф, гісторык.
Нарадзіўся ў жыдоўскай сям’і. Удзельнічаў у трупе Ўладзіслава Галубка. Працаваў у Беларускім аддзеле Наркамасьветы БССР (1920).
Навучаўся ў Ленінградзкім унівэрсытэце (1925—1930). З 1930 — у Акадэміі навук БССР, у 1931—1941 — у Інстытуце гісторыі; адначасна выкладаў у Менскім пэдагагічным інстытуце (1937—1941) і Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (1939—1941). Вайну правёў у РСФСР. У 1945 вярнуўся, абараніў кандыдацкую дысэртацыю і да 1956 працягваў працаваць у Інстытуце гісторыі АН БССР, выкладаючы ў БДУ (1945—1950).
У 1957—1976 — у Інстытуце мовазнаўства, этнаграфіі і фальклёру.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.