Персаналіі → Персаналія:
Раманюк Міхаіл Фёдаравіч
Біяграфія
Міхаіл (Міхась) Фёдаравіч РАМАНЮК (3 студзеня 1944, Брагінскі раён — 4 верасня 1997) — беларускі мастацтвазнавец, мастак, этнограф. Кандыдат мастацтвазнаўства (1976), прафесар (1995).
Даследаваў пытанні народнага мастацтва, матэрыяльнай культуры Беларусі 19 — пач. 20 ст. (вясковая архітэктура, прылады працы, посуд, мэбля, адзенне і г. д.). Зрабіў мастацтвазпаўча-этнаграфічнае раянаванне беларускага народнага адзення 19 — пач. 20 ст.
Аўтар альбомаў і кніг «Беларускае народнае адзенне» (1981), «Народны касцюм Чачэрска і ваколіц» (1993), серыі буклетаў-плакатаў «Беларускі нацыянальны касцюм» (1989—1992), а таксама аднаіменнай серыі паштовых картак і марак (1995—1997). Сабраў калекцыю беларускага народнага адзення.
Стварыў сцэнічныя касцюмы для Дзяржаўнага народнага хору БССР, Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, шматлiкiх самадзейных калетываў. Як спецыялiст па касцюму i матэрыяльнай культуры ён кансультаваў многiя мастацкiя фiльмы «Беларусьфільма», у тым лiку фiльм «Людзi на балоце».
Удзельнік і арганізатар шэрагу мастацкіх выставак, сярод якіх «Беларускі нацыянальны касцюм» (Мінск, 1981, 1996; Парыж, Ліён 1981—1982).
Галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва» ў 1983—1985 гадах.
Выдадзены яго альбом «Беларускія народныя крыжы» (2000).
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.