::
Радыё "Беларусь"
Назва
Радыё "Беларусь"
Тып
СМІ
Лога, фота
Апісанне

Радыё "Беларусь" з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Нашы пазыўныя гучаць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. Першапачаткова перадачы былі толькі на беларускай мове, а ў 1998 годзе радыё пачулі на рускай і англійскай мовах. З 2006 года радыё пачало вяшчанне на польскай мове. З 2010 года ў эфір сталі выходзіць праграмы на французскай і іспанскай мовах, а ў 2013 - на кітайскай.У 2017 годзе пачалося вяшчанне на арабскай мове.

Вяшчальная сетка Радыё сёння - гэта кругласутачнае вяшчанне на дзевяці мовах,даступнае на нашым сайце ў рэжыме рэальнага часу, а таксама праз спадарожнікі HotBird, Galaxy 19 (рэкамендацыі па прыёме глядзіце тут). Акрамя таго, Радыё "Беларусь" можна слухаць прыгранічных раёнах у FM-дыяпазоне:

Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц

У праграмах нашага Радыё:

  • выпускі навін і інфармацыйна-аналітычныя выпускі;
  • радыёсустрэчы з дзяржаўнымі, палітычнымі, грамадскімі і рэлігійнымі дзеячамі; вучонымі, пісьменнікамі і музыкантамі, майстрамі мастацтва і народнай творчасці; спартсменамі;
  • праграмы пра гісторыю, культуру, духоўныя каштоўнасці беларускага народа. 

Паказваючы розныя аспекты жыцця дзяржавы, мы стараемся надаваць увагу і звычайным штодзённым клопатам беларускай сям'і, радавога грамадзяніна.
Прыярытэтны накірунак музычнай палітыкі - папулярызацыя найлепшых узораў народнай, класічнай і сучаснай беларускай музыкі.

Радыё дынамічна развіваецца, яно аснашчана сучасным абсталяваннем, наш калектыў спалучае маладосць і вопыт, што дазваляе генерыраваць новыя творчыя ідэі і ўвасабляць іх у жыццё.

З 3-га студзеня 2005 году Радыё "Беларусь" пачало вяшчанне ў Інтэрнэце на англійскай мове ў рэжыме рэальнага часу 5 гадзін за суткі, зараз гэта 22 гадзіны за суткі двума блокамі на англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай і кітайскай мовах.

Слухайце нас на нашым сайце:
- у рэжыме рэальнага часу - з 15.00 да 20.00, а таксама з 02.00 да 07.00
- паўторы блокаў - з 20.00 да 01.00, з 07.00 да 12.00, з 12.00 да 14.00 па мясцовым часе.

Спасылкі
Год заснавання
Бацькоўская установа
Звязаныя лакацыі

Сэрыі 1 (праз поле „Звязаныя калектывы“)

  1. "Крэўнасць" (радыё "Беларусь"), цыкл радыёперадач
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.11.2024 08:19:04

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.