ТАЛАКА – форма арганізацыі супольнай працы ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне з неалітычных часоў Старой Еўропы. Talkunna (у фінаў), Talka (у латышоў і летувісаў), Талака – як слова і як звычай характэрна і для фіна-уграў, і для балтаў, і для беларусаў.
У калектыве з такой назвай ад чатырох да аднаго года разам займаюцца фальклорам студэнты розных курсаў спецыялізацыі «Этнафоназнаўства».
«Талака» – дыпламант міжнародных фестываляў студэнцкай музыкі Belfort-2003 і 2007 (Францыя); фэстаў «Покровские колокола-2006» (Вільня), «Slaavi valgis-2013» (Эстонія), «Как на речке было на Фонтанке-2013» (Санкт-Пецярбург), «Laiksne 20 jubileu-2013» (Рыга), «Rudenines-2014» (Літва); «Etnokrakow-2015» (Польшча); «Baltica-2015» (Латвія); стыпендыят Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2014).
Кіраўнік – Вячаслаў Калацэй, канцэртмайстры – Вячаслаў Красулін (дуда), Паўлюк Ляшок (ударныя), Алесь Масібут (скрыпка).
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.