::
Радыё "Сталіца"
Назва
Радыё "Сталіца"
Тып
СМІ
Апісанне

Наша радыёстанцыя - структурнае падраздзяленне Белтэлерадыёкампаніі, створанае на базе былой Мінскай абласной рэдакцыі Беларускага радыё, якая вяла вяшчанне 2 гадзіны ў суткі на Мінск і Мінскую вобласць. Пасля сур'ёзнай тэхнічнай мадэрнізацыі і прадуманай арганізацыйнай рэструктурызацыі, рэдакцыя ператварылася ў сучасную радыёстанцыю.

З моманту свайго нараджэння – 21 верасня 1998 года – мы прытрымліваемся прынцыпу "Радыё "Сталіца" – наша радыё". Перад намі стаяла нялёгкая задача: стварыць дзяржаўную беларускамоўную радыёстанцыю, здольную канкурыраваць з дзеючымі недзяржаўнымі радыёстанцыямі. І мы з гонарам можам сказаць, што калектыў з гэтай задачай справіўся і даказаў, што дзяржаўнае радыё можа быць цікавым, прэстыжным, канкурэнтаздольным.

Сёння «Сталіца» вяшчае 24 гадзіны ў суткі на ўльтракароткіх хвалях па ўсёй рэспубліцы і на частаце 105,1 FM у Мінску. Слухаюць нас і ва ўсім свеце ў рэжыме рэальнага часу праз Інтэрнэт.

Радыё «Сталіца» – адзіная ў краіне цалкам беларускамоўная радыёстанцыя FM-фармату. У эфіры гучаць інфармацыйныя, пазнавальныя і музычна-забаўляльныя праграмы. У іх мы абмяркоўваем актуальныя надзённыя пытанні. Асаблівае месца займаюць праграмы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі, праз якія можна віртуальна падарожнічаць па цікавых мясцінах нашай краіны, даведацца пра ўнікальныя прыродныя рэсурсы і помнікі архітэктуры, а таксама зрабіць своеасаблівы экскурс у гісторыю і дакрануцца да багатай культурнай спадчыны Беларусі.

Сярод мноства FM-радыёстанцый, “Сталіца” вылучаецца сваім асаблівым, нестандартным падыходам да фарміравання музычнай сеткі. Музыка, якая гучыць у нашым эфіры, задаволіць патрэбы як сталага меламана, выхаванага на класіцы заходняй рок-музыкі, так і маладога чалавека, які сочыць за айчыннымі і замежнымі навінкамі рока. Музычны фармат радыё "Сталіца" знаходзіцца на стыку фарматаў AOR/АС (альбомна-арыентаваны рок / сучасная музыка для дарослых) і прадстаўлены кампазіцыямі лепшых айчынных і замежных выканаўцаў. Вялікая ўвага надаецца маладым беларускім музыкантам і аўтарам, якія працуюць у рок-стылістыцы.

Спасылкі
Год заснавання
Бацькоўская установа
Карта
Звязаныя лакацыі

Сэрыі 1 (праз поле „Звязаныя калектывы“)

  1. Беларускі арнамент (радыё "Сталіца"), цыкл радыёперадач
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.11.2024 22:36:59

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.