::
Польскі Інстытут у Мінску
Назва
Польскі Інстытут у Мінску
Тып
іншыя арганізацыі
Апісанне

Інстытут мае дыпламатычны статус і ўваходзіць у лік польскіх інстытутаў, якія прадстаўляюць польскую культуру ў больш як 20 краінах свету, перад усім еўрапейскіх.

За час працы ў Беларусі Польскі Інстытут не змяняў сваёй структуры і кірункаў дзейнасці. За гэты час Інстытут значна пашырыў карту культурнага супрацоўніцтва, а таксама свае інтэлектуальныя і тэхнічныя магчымасці.

Мэтай дзейнасці Польскага Інстытута ў Мінску з’яўляецца распаўсюджванне дасягненняў польскай культуры і навуковага жыцця, пашырэнне ведаў пра польскую культуру сярод беларусаў, а таксама развіццё кантактаў, абмен вопытам і падтрымка дыялога паміж польскімі і беларускімі прадстаўнікамі навукі, літаратуры, мастацтва, кіно, тэатра і музыкі.

Спасылкі
Год заснавання
Звязаныя лакацыі
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.11.2024 21:44:10

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.