У Іваноўскім СДК дзейнічае фальклорны гурт “Вербіца”. У ім — бабулі з усяго Хоцімскага раёна. Удзельнічае і сямейная пара, што прыехала з Украіны ў маладосці. Рэпертуар таксама зборны, але трымаемся аўтэнтычнай культуры Хоцімшчыны: адна бабуля ўзгадала песню з роднай вёскі, другая, а вучым усе разам. Узгадваюць песні ад сваіх бабуль, ад мам, ад іншых жанчын, якія чулі ў дзяцінстве, ад мужчын на сенакосе…
“Вербіцу” сабралі у 2011 годзе. А ў 2013-м ужо атрымалі званне “народны”. Праўда, бабулі спявалі ў самадзейным гурце яшчэ ў 1990-х, потым быў вялікі перапынак, і “Вербіца” паўстала ўжо па слядах таго гурта. Папярэдняя кіраўніца пабачыла фота выступу 1990-х гадоў, пахадзіла па хатах і прапанавала ўзнавіць рэпетыцыі.
У складзе гурта — акампаніятар Валянціна Сухадолава.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.