Апісанне

Увосень 1987 года ўпершыню сустрэліся Наталля Матыліцкая і Ўладзімір Бярбераў, які шукаў салістку для свайго музычнага праекта. Наталля, родам са Случчыны, толькі пачынала спрабаваць сябе ў народных спевах, пераняўшы манеру ад вясковых бабуль і закахаўшыся ў гэтае мастацтва. Уладзімір тады толькі пачынаў самастойную працу па вывучэнні народных інструментаў і музычнага фальклору, каб стварыць гурт, заснаваны на сапраўдных, музейных, узорах народнага інструментарыю, адзення і выканальніцтва, "жывы працяг музею". Погляды абодвух на музычны фальклор супалі, і праз год дуэт дэбютаваў на сцэне менскага Дома літаратара.
У 1990 годзе да дуэта далучіліся Ксенія Дзягілева - скрыпачка з талентам да імправізацыі, і Мікола Трус - тэнар, родам са Слонімшчыны. Тым жа летам гурт узяў назву "Ліцвіны" - у памяць пра "залаты век" нашай гісторыі - перыяд Вялікага княства Літоўскага.
Назва гурта на іншых мовах: The Litwins - English; die Litwinen - Deutch; Licwiny - polski; Литвины - русский; Литвините - български; i Litvini - italiano.

Год заснавання

Звязаныя лакацыі

  1. Як маладую выводзяць / найгрыш, аўдыё — Беларусь
  2. Як маладую адорваюць / песня, аўдыё — Беларусь
  3. Юрачка / найгрыш, аўдыё — Беларусь
  4. Туман ярам / песня, аўдыё — Беларусь
  5. Полька 'па загонах' / найгрыш, аўдыё — Беларусь
  6. Па вуліцы ды па шурокуй / песня, аўдыё — Беларусь
  7. Ой, пусьці, маці / песня, аўдыё — Беларусь
  8. Ой, ляцелі гусі / песня, аўдыё — Беларусь
  9. Ой, кляновы лісточак / песня, аўдыё — Беларусь
  10. Ой, Юр'ева маці / песня, аўдыё — Беларусь
  11. Каліна-маліна над ярам стаяла / песня, аўдыё — Беларусь
  12. Каб я знала / песня, аўдыё — Беларусь
  13. Й у недзелю рано / песня, аўдыё — Беларусь
  14. Забалела, ты мая галованька / песня, аўдыё — Беларусь
  15. Да сядзела купальля на плоці / песня, аўдыё — Беларусь
  16. Да пайду я дарогаю / песня, аўдыё — Беларусь
  17. Галуб на чарэшні / песня, аўдыё — Беларусь
  18. Восень мая доўгая / песня, аўдыё — Беларусь
  19. Балада пра явар і бярозу / песня, тэкст,аўдыё — Беларусь
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.07.2026 00:06:32

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.