::
"Свята", ансамбль народнай музыкі Белдзяржфілармоніі (г. Мінск)
Назва
"Свята", ансамбль народнай музыкі Белдзяржфілармоніі
Тып
гурты
Статусы (для гуртоў)
інтэрпрэтатар
Жанравы профіль (для гуртоў)
спеў музыка танец
Апісанне

Ансамбль народнай музыкі "СВЯТА" - першы ў Беларусі прафесійны фальклорны ансамбль, які пачаў адраджаць народную музычную спадчыну сваёй краіны. Ансамбль створаны пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 1984 годзе. Канцэртная праграма ансамбля была пабудавана на музычным фальклоры беларускага Палесся - скарбніцы духоўнай культуры заходніх славян. Найгрышы і песні, запісаныя непасрэдна ў народных музыкаў і выкананыя на старадаўніх і традыцыйных інструментах з захаваннем манеры і каларыту гучання, сталі блізкім і зразумелымі не толькі беларусам, але і людзям розных нацыянальнасцяў.

Спалучэнне музыкі і танца дало магчымасць ствараць яркія канцэртныя праграмы, якія з вялікім поспехам прымаюцца як у нас на радзіме, так і далёка за яе межамі. Ансамбль «Свята» не раз прымаў удзел у міжнародных фестывалях мастацтваў, выступаў з канцэртамі ў Канадзе, Аўстрыі, Германіі, Італіі, Польшчы, Індыі, Карэі, Кітаі, Эфіёпіі, Велікабрытаніі, Венесуэле, Францыі, атрымліваў захопленыя водгукі публікі і прэсы, адзначаўся дыпломамі і ўзнагародамі. За час свайго існавання Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята» даў больш за 20000 канцэртаў.

Актыўная канцэртная дзейнасць праходзіць і ў Беларусі. Штогод ансамбль дае каля 60 канцэртаў, у тым ліку дабрачынных. Актыўна прапагандуецца народная творчасць ў невялікіх гарадах рэспублікі, раённых цэнтрах, аграгарадках. Калектыў удзельнічае ў рэспубліканскіх акцыях, мерапрыемствах, а таксама ў канцэртах, прысвечаных святочным датам. Сярод іх "Майстры мастацтва - працаўнікам сяла", "Беларусь - гэта мы", "Чарнобыльскі шлях - дарога жыцця", "Дні Беларускага пісьменства", рэспубліканскі фестываль "Пеўчае поле", фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна", Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і іншыя.
У складзе ансамбля - уладальнікі Ганаровых знакаў Міністэрства культуры РБ «За ўклад у развіццё культуры Беларусі" Вячаслаў Статкевіч і Васіль Сатварэнны.

Калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай ГА «БРСМ» за вялікі ўклад у выхаванне творчай моладзі (2004 г.), Ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ (2004 г.), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры і шматгадовую дзейнасць па прапагандзе беларускага народнага мастацтва (2011 г.)

Візітнай карткай калектыву з'яўляюцца канцэртныя праграмы, якія ўключаюць у сябе сінтэз розных жанраў мастацтва (вакал, жывое інструментальнае суправаджэнне, харэаграфію). У рамках аднаго канцэрту публіка можа пачуць беларускія народныя і аўтарскія песні, любімыя хіты ў арыгінальных апрацоўках, убачыць пастаноўкі танцаў з элементамі ўвасаблення беларускіх нацыянальных традыцый.

Спасылкі
Год заснавання
Бацькоўская установа
Карта
Звязаныя лакацыі

Аўдыётэка 1 (праз поле „Калектывы“)

  1. 1988 - Ансамбль народной музыки «Свята» [грампласцінка]
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.09.2024 18:51:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.