::
“Верас”, народны хор народнай песні (ГДКМ) (г. Гродна)
Назва
“Верас”, народны хор народнай песні (ГДКМ)
Тып
гурты
Статусы (для гуртоў)
"народны" інтэрпрэтатар
Жанравы профіль (для гуртоў)
спеў
Лога, фота
Апісанне

Вялікі ўклад ва ўскладанне адукацыйнага працэсу ўнеслі кіраўнікі народнага хору, такія як В.Г.Куцын, Н.І.Сербул, В.М.Кручкоў, С.М.Беражноў, Н.Л.Міхневіч, Н.А.Вікунья-Аррыетта, А.У.Кудраўцава, В.І.Сахарэвіч, А.М.Чапялюк.

Канцэртная дзейнасць калектыва раскрыла вялікія магчымасці для шырокай папулярызацыі народных песень у Расіі (стройкі БАМа, КАМАЗа), Беларусі і па Гродзенскай вобласці.

Адной са складаючых поспех харавога калектыва з’яўляецца рэпертуар. Асновай яго сталі беларускія народныя песні ў апрацоўках знакамітых музыкантаў – хармайстраў М. Дрынеўскага, М. Сіраты,  В. Зіневіча, К. Паплаўскага. Шмат цікавых і арыгінальных апрацовак беларускіх народных песень стварыў для свайго калектыва С.М. Беражноў. Нязвыкласць, яскравасць музычнага талента як аранжыроўшчыка дапамаглі хору набыць непаўтаральны каларыт гучання, незвычайна тонкую трактоўку, здавалася б здаўна знаёмых песень “Ой, рэчанька”, “Ой, у полі тры крынічанькі”, “Ой, у дуброве”, “Із-пад каменя”, “Любіў казачэнька” і іншых.

Нераздзельнай часткай выканальніцкага майстэрства калектыва з’яўляецца харэаграфія. Дзякуючы ёй харавыя спевы, вакал арганічна сплятаецца з танцавальным рухам на сцэне, тым самым дапамагаючы яшчэ з большай паўнатою раскрываць слухачам і гледачам сэнс, ідэйную лінію твора.

Сюіта для змешанага народнага хора і аркестра “Прынёманскія калядкі”, “Беларуская купальская сюіта”, пастаўленыя таленавітымі  выкладчыкамі каледжа Т.П. Сімановіч, Н.Г. Ваяводскай, Л.Я.Фадзінай, Ю.А. Басякова заўсёды выклікаюць непадробную цікавасць у гледачоў, дзякуючы менавіта высокай якасці выканання і добраму густу ў падборы касцюмаў.

Знакавым дасягненнем для харавога калектыва стаў удзел у VI Рэспубліканскім конкурсе харавых і аркестравых калектываў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь, дзе I месца было расцэнена, як заслужаная ўзнагарода за шматгадовую працу. У VII аналагічным конкурсе 2005 года калектыў хора стаў лаўрэтам III ступені.

Традыцыйным стала выступленне хора на фестывалях нацыянальных культур Рэспублікі Беларусь, абласным фестывале народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам”, святах “Дажынкі”, дзе яскравасць і прафесіяналізм выканаўцаў дазволілі зрабіць калектыў заметнай часткай канцэртных праграм.

Пераканаўчым вынікам было выступленне хора на I Усебеларускім фестывалі народнага мастацтва “Беларусь – мая песня”, Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”     і на ўсіх значных канцэртах горада, раёна і вобласці, прысвечаных памятным датам.

2000 год – дыпламант абласнога фестывалю конкурсу “Новыя імёны”;

2001 год – лаўрыат I ступені VI Рэспубліканскага конкурсу харавых і аркестровых калектываў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь;

2005 год – лаўрэат III ступені VII Рэспубліканскага конкурсу харавых і аркестровых калектываў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь;

2006 год – дыпламант I ступені II  абласнога конкурсу народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам”;

2007 год – прысваенне калектыву звання “Народны аматарскі калектыў”;

2009 год – лаўрэат III ступені III абласнога конкурсу народных хароў і ансамбляў народнай песні і танца “Над сінім Нёманам”;

2009 год – удзел у справаздачным канцэрце творчых калектываў і выканаўцаў Гродзенскай вобласці, прысвечанага 65-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;

2010 год – лаурэат III ступені Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”;

2010 год – прэмія спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі за перамогу ў Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”;

2012 год – лаурэат II ступені IV абласнога фестываля народных хароў і ансамбляў народнай песні і танца “Над сінім Нёманам”.

2015 год – лаурэат II ступені абласнога фестываля народных хароў і ансамбляў народнай песні і танца “Над сінім Нёманам”.

2018 год – лаурэат II ступені абласнога фестываля народных хароў і ансамбляў народнай песні і танца “Над сінім Нёманам”.

2019 год – лаўрэат I ступені Міжнароднага творчага конкурсу вакальнага і музычнага мастацтва "Калипсо"

2020 год – лаўрэат I ступені Міжнароднага творчага конкурсу вакальнага і музычнага мастацтва "Калипсо"

2020 год – лаўрэат I ступені IX Рэспубліканскага творчага радиоконкурса «Маладыя таленты Беларусі»

2020 год – лаўрэат I ступені Міжнароднага конкурсу "Планета знаний"

2020 год – лаўрэат I ступені Міжнароднага конкурсу мастацтваў і творчасці "Звезда Победы"

Кіраўнік народнага хора Беражноў Сяргей Міхайлавіч.

Хормайстар Сахарэвіч Вольга Іосіфаўна

Кіраўнік народнага хора, як і ўвесь педагагічны калектыў УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў” з адказнасцю і вялікай апантанасцю ставяцца да працы, разумеючы значнасць і ветнасць адраджэння нацыянальнай культуры, усведамляюць, што будучыня народнага мастацтва, яго захаванне і стан ляжыць на плячах маладых.

Спасылкі
Кіраўнік(і)
Карта
Звязаныя лакацыі

Персаналіі 1 (праз поле „Звязаныя калектывы“)

  1. Беражноў Сяргей Міхайлавіч
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.11.2024 16:56:25

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.