На вуліцы дзеўкі гулялі, гулялі,
Мяне, маладую, гукалі, гукалі,
Ў мяне, маладоя, муж ліхі, муж ліхі,
Ён мяне на вулку ні пусціў, ні пусціў
А хоць пусціў познінька, познінька
Ўсе на мяне дзеўкі грознінька, грознінька
Найму музыку да света, да света
Будзім гуляці да абеда, да абеда
Дамоў ісці баюся, баюся
Я ў дзівераткі прашуся, прашуся
Дзівіратка, старшы брат, старшы брат
Давядзі мяне дадому, дадому
Пашыю кашулю да долу, да долу
Дам табе хусту шаўкову, шаўкову.
Дачуўся гэта муж ліхі, муж ліхі,
Я табе, шэльма, бок паб’ю, бок паб’ю
Дадому я цябе сам давяду, сам давяду
Да долу кашулю сам знашу, сам знашу
Шаўкову хусту сам сатру, сам сатру.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.