2015 г. в. Звянячы Талачынскага р. Шчэрба (дзяв. Шпунтова) Валянціна Аляксандраўна 1930 г. н., нар. у в. Запруддзе Віцебскага р. Працавала на ільнофабрыцы ў Оршы.
Катанне на конях
— Што на Масленку рабілі, акрамя калодак?
На конях дзяцей каталі. Запрягаюць такую тарантайку, панасадзюць туда дзяцей. Аглоблю, дугу ўкрашалі лентачкамі ўсякімі. То там які ласкуточак – якія там ленты былі да вайны? Я ня помню. Ласкуточкі гдзе-та чаво-та атарвалі. Дажа дзелалі з бумагі такія цвяточкі. Цвяточак завяжуць, ён такі длінненькі балтаецца, на аглаблю вешалі і дзяцей каталі.
— А бубеньчыкі мацавалі?
Не помню бубеньчыкаў. Бубеньчыкі – эта была на свадзьбу. Калі ехала свадзьба забіраць маладую, то ехалі з бубеньчыкамі.
— А на Масленку куды тых дзяцей вазілі?
Проста па уліцы пакатаюць. Адніх садзілі, патом другіх. Дзядок які добранькі найдзецца, пакатаець.
— А хто таму дзядку каня украшаў?
Жанчыны украшалі. Весела очэнь была. Сані, запрагалі тройку. Нас садзілі, я не хвалюся, я харашо очэнь пела. Мяне пасадзяць, і да самых Лётцаў давязуць. І дзе тыя Лётцы! І с адтуль прывязуць. А тагда сьледуюшчых содзюць. А там сьледуюшчых. Адзін раз нас завёз аж у Шэвенку. Озера замёрзшае, і он нас па озеру катаў. Нас нескалька дзеўчонак была.
Катанне з гор
— А з гор каталіся?
Ну, з гор каталіся, эта на эціх… У нас <у в. Запруддзе Віцебскага р.> вазок усьцянуць, пряма на кладбішче, гара, каля нашага агарода, па ўзводу, і на ту сторану аж Двіны пераязжалі. Раньшэ ж лёд быў, дзеткі маі… Мужыкі хадзілі лёд этат резалі, і лёд вазілі, дзелалі леднікі такія, штобы малако можна была храніць. І вот мужыкі ідуць, лёд пілой распілівалі, і такія бальшые груды накладзёт на санкі, тут его сложаць, ілі апілкамі, ілі кастрой, хадзілі, дзе мяльле было… У каго не была апілак, то кастрой. Кастрой пасыпюць, лёд паложаць, тады снова кастрой. І вот эта лядоўня ўсё лета малако.
— А хто катаўся? Дзеці, ці маладзёж?
Мы каталіся, у каго нага, у каго рука балтаецца, і нікагда палома ні ў каго не была. Дзядзька мой ужо жанаты быў. Усьцянуць вазок эты, мужыкі ж, хлопцы ўсцягваюць, глабель не было, не знаю, як гэта ўсцягваюць. Усцянуць, паставяць, не успеюць эты вазок стаць, як мы ўжо як мухі туда. Ў каго нага баўтаецца, у каго рука балтаецца, і нікагда ніхто нічаго не паламаў.
— Дык гэта воз як каня запрагалі?
Да, вазочак такі. Маладых вазілі, свадзьбу такое во.
— Дык гэта раз толькі скацяцца?
Які раз! Як начнуць с утра – і да самага вечара, а можа да цямна.
— А хто яго цягаў?
Большыя хлопцы, усе цягалі.
— І дзеўкі?
Дзеўкі, усе.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.