::
Добры вечар, гаспадару. Ніхай так будзіць! / песня, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Добры вечар, гаспадару. Ніхай так будзіць!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Добры вечар, гаспадару,
Ніхай так будзіць! (Паўтор пасля кожнага радка)
Ішлі-пашлі, сюда прышлі,
Гаспадару, слічны пану,
Глянь на дворы што дзеецца,
Што дзеецца-лялеецца,
Ў тваім дварку як у райку,
Раса й пала, мідавая,
На тым месце цэрква стала,
Цэрква стала на трі алтары,
Трі алтары залатыі,
В первом алтарі сам Бог сядзіць,
Кала его служкі ж его,
Служкі ж его все святыі,
Чахуюцца-рахуюцца,
Катораму ж перва стаці,
Перва стаці, расчытаці,
Рашчыталі, распісалі,
Паставілі первасвятца,
Первасвятца на ўсёй лядцэ,
Свят Вялікдзень, свят вяліка,
Гаспадару п’ець-гуляіць,
Ўсей сямейкай маладзенькай,
Ён і Бога звелічаець,
Бога просіць дай жа Божа,
Гэта святца праваждаці,
Да другова ж дачакаці,
Прасвітая Радаўніцка,
Радуй, Божа, гаспадара,
Ўсім добрам, ўсім багаццям,
Святы Юра ён і ў Бога,
Первы служка за падружка,
За ключнічку, за вірнічку,
Ды ўзяў ключы земляныя,
Зімляныя-палявыя,
(А)дамкнуў зімлю, пусціў расу,
Пусціў расу на ўсю й вясну,
Святы Баріс ляды й паліць,
Ляды паліць, падчышчаець
Світа сёмка ж гнаі возіць,
Гнаі возіць, раі раіць,
Раі раіць, мяды сыціць,
Свято Пятро саўсім ядро,
Слугі косяць, Бога просяць,
Дай жэ, Божэ, пагодачку,
Пакасіці-пасушыці,
Ў гумно звазіць, ў стажок ізвіць,
Світа Ілля, стара жнія,
Зажынае хлебам-солью,
Белым сырам з малым сынам,
Святы Пакроў саўсім дамоў,
І з косачкай, і з сошачкай,
А і Дзьмітра, за ўсіх хітрей,
Піва ж варіць, сыноў жэніць,
Сыноў жэніць, дачок даець,
Дачок даець, пасаг дзеліць,
А сыночку па канёчку,
А дачушкам па кароўцы,
Гаспадару, слічный пану,
Калі ласка, масці кладку,
Масці кладку, заві ў хатку,
Гаспадынька ні ляніся,
Калі шафы пувярніся,
Редка ходзім, мала просім,
Бо на дворы ветрык вее,
Маім братцам ножкі ж млеюць,
Лі пасілку хоць бутылку,
Пачынальнік сем коп яек,
Даўшы ж наша заві й ваша,
Будзь здаровый, будзь багатый,
Пражывай жа да сто ляты.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 02:41:23

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.