::
Ох, хлопцы-хлопцы, добра гарэлка / песня, тэкст — в. Заполле, Карэліцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ох, хлопцы-хлопцы, добра гарэлка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст
Статус
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo)
Час пачатку (калі некалькі адзінак у медыяфайле)
31:00
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Ох хлопцы-хлопцы, добра гарэлка
Будзямо піці да панадзелка.

Зложымся, хлопцы, по грошай сорак
Вып’ямо хлопцы яшчэ в аўторак

Прадамо, хлопцы, міскі і ложкі
Вып’ямо, хлопцы, у сераду трошкі

Прадамо, хлопцы, да й новы цабер
Вып’ямо, хлопцы, яшчэ ў чацьвер

Прадамо, хлопцы, рабу цяліцу
Вып’ямо, хлопцы, яшчэ ў пятніцу

Калі жа хлопцы, маем ахвоту,*
Вып’ямо, хлопцы, яшчэ ў сыботу

Ня трацце, хлопцы, добру надзею
Вып’ямо, хлопцы, яшчэ ў нядзелю

* Варыянт: Знясу-прадам я жончыны боты

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Відэафільм, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.12.2024 11:59:25

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.