Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Беларуская этнафонія - Да 110-годдзя Іосіфа Жыновіча
Апісанне
Праграма прысвечана асобе цымбаліста-віртуоза, заснавальніка цымбалазнаўства, дырыжора, кампазітара і педагога, Народнага артыста СССР, Лаўрэата дзяржаўнай прэміі БССР Іосіфа Жыновіча. Дзякуючы яму, цымбалы з вясковага народнага інструмента сталі канцэртным інструментам, а потым і адным з музычных сімвалаў Беларусі.
Размова з Міхаілам Казінцом, вучнем і пераемнікам Іосіфа Жыновіча, мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра РБ імя Жыновіча.
Трэкліст
7:12 Апрацоўка народнай песні "Перапёлачка" - запіс Дзяржаўнага народнага аркестра РБ часоў кіраўніцтва Іосіфа Жыновіча (1971)
- 14:10 Сказ аб Беларусі (1966) - кампазітар Іосіф Жыновіч
- 19:18 Фінал сімфаньеты Мікалая Чуркіна - запіс Дзяржаўнага народнага аркестра РБ часоў кіраўніцтва Іосіфа Жыновіча (1971)
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.