Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Новая Атлянтыда: Як беларус патрапляе ў прастору шчасьця й волі?
Апісанне
Набліжаецца Купальле. У самую кароткую летнюю ноч зноў па ўсёй Беларусі запалымнеюць вогнішчы, краіна напоўніцца народнымі сьпевамі, паплывуць па рэках вянкі, моладзь будзе рамантычна шукаць легендарную папараць-кветку. Ніхто ня ведае, зь якіх прадаўніх часоў беларусы пачалі верыць у той цуд, што, распусьціўшыся ў купальскую ноч, кветка нібыта разгортвае прастору, поўную шчасьця і волі. Міналі гады, стагодзьдзі, рэаліі напаўняліся новымі ведамі і вераваньнямі. Але як толькі надыходзяць летнія сонцазваротныя дні, зноў і зноў прачынаецца ў чалавеку ягонае спрадвечнае міталягічнае мысьленьне, памяць пра самую кароткую купальскую ноч. Ноч, якая і ў наш тэхнакратычны час дае веру і надзею ў шчасьце.
Таямніцы купальскай начы ў гутарцы зь Вячаславам Ракіцкім спрабуе разгадаць фальклярыстка, паэтка Антаніна Хатэнка.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.