Апісанне

У якія дні правільна хадзіць калядаваць і ў якіх краінах гэты абрад прыняты? Пра Каляды расказвае навуковец, фалькларыстка Алена Ляшкевіч.  

Аўдыё 1

  • 10'36 Пра народныя традыцыі падчас Калядаў размаўляем з фалькларысткай Аленай Ляшкевіч.

Каляды — перыяд зімовых святаў, але дзе яны пачынаюцца і якім днём сканчваюцца? Што ў традыцыйнай культуры прынята рабіць вечарам 6 студзеня перад праваслаўным Раством? У якія дні правільна хадзіць калядаваць і ў якіх краінах гэты абрад прыняты? Пра ўсё гэта расказвае навуковец, фалькларыстка Алена Ляшкевіч.  

Слухайце размову цалкам у далучаным файле!

— Калі мы кажам пра культуру традыцыйную, вясковую канца 19-га, 20-га стагоддзя, то 6 студзеня – гэта пярэдадзень Раства, гэта дзень сямейнага застолля. Днём было прынята прыбірацца ў хаце, святочна ўпрыгожыць, у некаторых мясцовасцях вешалі новага саламянага павука на покуць, у пазнейшых традыцыях было ўпрыгожванне выцінанкамі, гэта мы ўсе ведаем як выразанне сняжынак. У некаторых мясцовасцях было прынята ўпрыгожыць да Калядаў хату папяровымі зубчыкамі, карункавымі фіранкамі. Яны маглі і цэлы год вісець, але да Калядаў трэба было абнавіць, абнаўлялі таксама ручнікі на покуці з абразамі.

Рыхтавалася святочная вячэра. У розным месцах розная колькасць страў. Звычайна – няцотная, то бок тры, пяць, сем, або дванаццаць – сімволіка па колькасці месяцаў у годзе.

У праваслаўнай традыцыі па Юліянскім календары Новы год выпадае на 14 студзеня. А шостага студзеня гэта посная куцця, або першая куцця. І гэта стравы не мясныя, не малочныя. Звычайна на стале мусіць быць усяго патрошку, так у гэты дзень праграмуецца дабрабыт на наступны каляндарны год.

вх

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.12.2024 03:04:47

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.