Апісанне

Праваслаўныя святкуюць Вялікдзень. Гэтае свята, як многія іншыя ў рэлігійным календары, пераклікаецца з пэўнымі дахрысціянскімі традыцыямі.

Аўдыё 1

  • 09'05 У Лельчыцкім раёне на Вялікдзень не захавалася традыцыі агульнавясковага вогнішча, але шмат хто перад сваімі хатамі запальвае невялікае вогнішча і падтрымлівае яго цягам ночы.

Вялікдзень.shutterstock.com

Этнограф Алена Ляшкевіч расказвае пра радасць уваскрашэння Хрыста, начныя чуванні і калектыўныя вогнішчы як элемент грамадскай дзеі.

Слухайце далучаны файл!

Найперш варта адзначыць, што Вялікдзень – свята пазітыўнае ў сваёй сутнасці. Мяркую, нават атэісты не супраць гастранамічных радасцяў ды паходаў у госці да сваякоў у гэты дзень

– Вялікдзень – свята з пазітыўным наратывам. Гэта радасць з нагоды ўваскрашэння Хрыста. І дахрысціянскія сэнсы – радасць з нагоды абуджэння прыроды, Сама назва – Вялікдзень, вялікі дзень. Хутчэй за ўсё падобнае свята было ў дахрысціянскія часы, якое азначала перамогу дня над ноччу. Яно ў апазіцыі да Вялікага посту, калі нельга было ні таньчыць, ні баляваць. Час падумаць пра вечнае, устрымацца ад смачнай, скаромнай ежы. У гэтым ёсць і практычны сэнс – пад вясну ў сялянскай гаспадарцы не было ўжо столькі прыпасаў, каб есці разнастайна, – расказвае Алена Ляшкевіч.

У некаторых рэгіёнах Беларусі на Вялікдзень была завядзёнка паліць уначы вялікія вогнішчы. Падобныя традыцыі ёсць, як мы ведаем, у шэрагу народных святаў: Купалле, Масленіца. Этнограф гаворыць, што гэта

– Сэнс гэтых вогнішчаў часцей за ўсё – яднанне супольнасці, зварот да тагасвету. Некаторыя пажылыя людзі казалі, што так «грэюць продкаў». Лічылася, што душы ў тагасвеце мерзнуць, таму, калі яны прыходзяць дадому, трэба іх як найлепш прыняць, абагрэць гэтымі вогнішчамі. Я была ў вёсцы ў Лельчыцкім раёне на Вялікдзень. Там не захавалася традыцыі агульнавясковага вогнішча, але шмат хто перад сваімі хатамі запальваў невялікае вогнішча і падтрымліваў яго цягам ночы. Людзі сядзяць, гамоняць перад гэтымі невялікімі агеньчыкамі. Таксама шмат дзе запальваюць святло ў нейкім пакоі на ўсё ноч, каб продкі бачылі, куды ісці. Таксама казалі, што гэта вогнішчы для Хрыста, так чакаюць яго ўваскрашэння, своеасаблівыя начныя чуванні.

Таксама вядомая традыцыя хаджэння валачобнікаў, якія хадзілі па вёсках, славілі гаспадароў, жадалі незамужнім і нежанатым знайсці пару, былі асобныя валачобныя песні бабулі-павітусе.

Начныя чуванні ўвогуле даволі пашыраныя – культурная ўніверсалія, чаканне значнай падзеі. Тое Купалле, калі ўсю ноч гуляюць, шукаюць папараць-кветку, у рэлігійнай традыцыі начныя чуванні ў Беларусі маюць месца падчас паломніцтва да Блакітнай крыніцы ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці перад макавым спасам у жніўні, Ёсць начное чуванне, калі паломнікі прыходзяць у Будслаў да абраза Маці Божай Будслаўскай.

Ды і каля памерлага людзі сядзяць побач цэлую ноч, праводзячы яго ў апошні шлях.

Яшчэ адзін важны элемент Вялікадня – фарбаваныя яйкі і выпечка. У Беларусі традыцыя выпечкі таксама адрозніваецца ў залежнасці ад рэгіёну:

– Можна заўважыць, што Усход – гэта булкі, а на Захадзе Беларусі выпечка больш падобная да заходнееўрапейскай – з цукатамі, дадаткамі. Назва «пасха / паска» для выпечкі сустракаецца амаль паўсюль.

Важны элемент у Беларусі святкавання Вялікадня – Радаўніца, праз тыдзень у аўторак – дзень наведвання могілак, памінання продкаў. У сучаснай гісторыі Беларусі гэты дзень зрабілі афіцыйным выходным, у выніку магчымасць наведаць могілкі шмат дзе пераўтварылася ў традыцыю, хаця раней такой не была.

Даследчыца гаворыць, што сама яна паходзіць з нерэлігійнай сям’і, але нават яе родныя на Вялікдзень выконвалі некаторыя элементы гэтага свята – выпечка, фарбаванне яек, святочны стол. Мы зычым усім вернікам праваслаўнай канфесіі (і не толькі вернікам) спакойнага і мірнага Вялікадня.

вх

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 12.12.2024 21:39:36

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.