Вокладка

Дзе паслухаць

Апісанне

Тут мы сабралі старажытныя беларускія песні, якія выкарыстоўваліся жанчынамі ў розных рытуалах. Усе дыялекты мовы захаваныя.

Акрамя галасоў у альбоме былі выкарыстаныя эка-гукі: гукі прыроды, іншых галасоў і рытуальны інструмент чакапа (шаманскі веер з культуры Перу).

Праз музыку мы пастараліся апісаць розныя станы мацярынства і перажыванні ўзаемаадносін чалавека з Маці, ад эйфарыі да агрэсіі. У музыцы мы выкарыстоўвалі розныя псіхакустычнай прыёмы, якія дапамагаюць слухачу пражываць розныя падаўленыя эмоцыі (трывога, захапленне, страх, спакой, эйфарыю, падзяку і інш.)

«Me, Mother» гэта гукавая містэрыя, якую мы прысвячаем нашай Маці Зямлі, а таксама сваім бацькам і дзецям, вядома.

Стылі: authentic ambient, electronica, dark, dub techno, experimental abstract electronica, digital arhaica, jazz, cinematic.

Conception: Maryna Rusia Šukiurava
Vocals: Maryna Rusia Šukiurava, Nadzeya Chuhunova
Shaman voice: Alexandr Yankelevich
Sound production: Alexey Korobeinik
Design: Alexander Goluziy, Alena Khodor
Record label: Ezhevika

Трэкліст

  1. U Niadzelku ("У нядзельку рано кругам-кругам сонца ходзя...")
  2. Siuka Varonka ("Сіўка-варонка, далігойда, куды паляцела...")
  3. Kusta ("Дай повэдэмо куста да на першы дзень Тройца...")
  4. Daroha ("Ой еду я дарогаю, як мой голас дубраваю...")
  5. Striala ("Ляцела страла да ўдоль сяла...")
  6. Hatka ("Добры вечор, халодная хатка, няродная матка...")
  7. Kupalka ("Ішля купалка сялом-сялом, закрыўшы вочкі чалом-чалом...")
  8. Jurja ("Юр'я ўставай рана, Юр'я ўставай рана, Юр'я ўмыйся бела...")
  9. Dreva ("Ой адвярні, Божэ, й хмару ж, да й на чужую старану ж...")
  10. Biaroza ("Ой бяроза белая, чаго ж ты ня зелена...")
  11. Galochki ("Ой чого сядзеш, да й чого плачэш, молодая Ганно..."
  12. Vetry ("Разбушуйце-ка вы, буйныя ветры, нанясіця белы снег...")

Звязаныя лакацыі

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 12.12.2024 21:55:35

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.