::
2019 - Harmonic Style Project - HSP (EP) [інтэрнэт]
Назва
Harmonic Style Project - HSP (EP)
Віды носьбітаў
інтэрнэт
Змест
інтэрпрэтацыі фальклёра спевы
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
Апісанне

Менскі этна-гурт Harmonic Style Project прэзэнтуе на TuzinFM EP, у якім па-свойму пераасэнсаваў старадаўнія беларускія сьпевы, у тым ліку ў стылістыцы гангста-рэпу.

Стваральнікі альбому кажуць, што яны хочуць актывізаваць генэтычную памяць у слухача. У кожнай з кампазыцыяў Harmonic Style Project распавядаецца гісторыя з жыцьця нашых продкаў: пра сустрэчу і праводзіны сватоў, пра каханьне казака да дзяўчыны. Гэта лірычныя і вясельныя творы, якія паходзяць са Старадарожчыны, Вушаччыны і Палесься. Агулам, як зазначае вакалістка гурта Дар’я Трубіна, яднае ўсе творы тэма каханьня. «У песьнях з нашага міні-альбому адлюстраваныя пачуцьці, якія былі закладзеныя шмат год таму і якія кожны з нас на працягу жыцьця адчувае і сёньня», — распавядае сьпявачка.

У аранжыроўках музыкі з Harmonic Style Project імкнуцца пераасэнсаваць па-свойму гэтыя песенныя гісторыі. Напрыклад, песьня «Асьцярагайцеся» гучыць у стылістыцы гангста-фольку — менавіта такія матывы пачулі аўтары. Песьня «Дадому, сваты» была запісаная ў дуэце з заснавальнікам Harmonic Style Project Сяргеем Доўгушавым.

Колькасць трэкаў фальклору
4.0000
Трэкліст
  1. Асцерагайцеся
  2. Сталы мае
  3. Озэрэчко
  4. Дадому, сваты (feat. Сяржук Доўгушаў)
Дадатковыя спасылкі
Калектывы
Дата рэліза / эфіра
26.07.2019
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 05:39:18

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.