Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Пра праекты «Этнаўсё» і «Этнаакадэмія»
Апісанне
У адным месцы сабраныя ўсе матэрыялы, пачынаючы ад 1940-х гадоў, і заканчваючы кліпамі сучасных гуртоў і ды аўтэнтычнымі сьпевамі ў электроннай аранжыроўцы.
Беларускай этнаграфіі ўжо больш за 150 гадоў. Нягледзячы на гэта, працы прафэсіяналаў мала вядомыя грамадзтву. Менавіта таму ініцыятары праекту «Этнаўсё» вырашылі сабраць у адным месцы апублікаваныя матэрыялы ды зрабіць іх даступнымі.
Праект аб’ядноўвае публікацыі на тэму беларускай этнаграфіі, пачынаючы ад кніг і часопісаў 1940-х гадоў, і заканчваючы кліпамі сучасных гуртоў і ды аўтэнтычнымі сьпевамі ў электроннай аранжыроўцы.
Яўген Барышнікаў са Студэнцкага этнаграфічнага таварыства лічыць – ужо сёньня можна гаварыць пра тое, што расьце зацікаўленьне беларускай этнаграфіяй. Зь ім размаўляў Яраслаў Іванюк.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.