Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Капэла „На таку“ & СІТА — Беларускія народныя танцы для забавы і навучання
Вокладка
Апісанне
Музыкі капэлы “На Таку” упершыню сабраліся разам у 2008-м годзе, дзякуючы энэргіі і таленту мінскага дудара Змітра Сідаровіча. Ад таго часу і па сёння яны вучаць танцы, граюць танцы, ладзяць танцы – як пад дахам, так і на вольным паветры.
"СІТА" - народная назва сузор'я Плеяды ды аднаго з традыцыйных элементаў карагоду. Клуб традыцыйнага танца "СІТА" ўтварыўся ў лютым 2012 года. Большасць актыву клуба - сябры РГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства". Сябры клуба, танцоры і музыкі, імкнуцца ўзнаўляць танцы паводле этнаграфічных крыніц, засвойваць манеру выканання непасрэдна ад носьбітаў традыцыі падчас этнаграфічных экспедыцый альбо з відэадакументальных матэрыялаў.
Музыкі :
Аляксей Крукоўскі / акардэон, губны гармонік
Раман Яраш / барабан, бубен, губны гармонік, жалейка, кларнэт
Дар’я Зуева / скрыпка
Таццяна Матафонава / скрыпка, карнэт
Яўген Барышнікаў / дуда, бубен
Ігар Жалткоў / пранік
Аляксей Яскевіч / дуда (29)
Прыпеўкі спявалі: Марыя Аднадворцава, Ганна Сілівончык, Святлана Клепікава, Наста Шпілеўская, Сяргей Макарэвіч Аляксей Крукоўскі, Ігар Жалткоў
Гукарэжысёр – Валер Бяляеў
Відэамантаж – Алесь Матафонаў
Дызайн – Святлана Клепікава
Адказная за выпуск – Таццяна Матафонава
Падзяка: Культурна - адукацыйнай фундацыі Орса - Рамана (O. R. Cultural and Educational Foundation USA), Святлане Клепікавай, Сяргею Макарэвічу і Вячаславу Раковічу за запіс відэаматэрыялаў для дыска, Аляксандры Духноўскай за падрыхтоўку збору прыпевак;
музыкам: Вераніцы Анцілеўскай, Уладзіміру Ганчарову, Васілю Грыню, Алёне Мялешка, Кацярыне Радзівілавай, Дзянісу Сухому, Станіславу Чавусу, Сяргею Чубрыку, Віктару Шыпкову, Вінцэнту Янчы, Аляксею Яскевічу за супольнае й ня толькі гранне на танцах; усім наведнікам нашых танцавальных вечарын, якія бавяцца і вучацца разам з намі. Асаблівая падзяка даследчыкам танцавальнай культуры Беларусі Міколу Козенку і Сяргею Выскварку за ўзоры танцаў і навучанне.
Трэкліст
- Факстрот
- Млын
- Базар
- Кракавяк
- Гапак
- Верабей
- Каробачка
- Падыспан
- Лявоніха
- Каханачка
- Матлёт
- Ойра леваноўская
- Месяц
- Грачанікі
- Людзвінка
- Сямёнаўна
- Генспансер
- Карапет
- Акуліна
- Ночка
- Полька - бабачка
- Яблычка
- Барыня
- Журавель
- Грачанікі ракаўскія
- Вальс Паплаўскага
- Субота
- Падушачка
- Абэрак
- Полька Глыбоцкая
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.